Расійскі "Уралтрансмаш" вярнуў у Беларусь адрамантаваныя гаўбіцы "Акацыя"

"Акацыі" на вучэбных стрэльбах / БЕЛТА
"Акацыі" на вучэбных стрэльбах / БЕЛТА

Расійскае прадпрыемства "Уралтрансмаш" завяршыла пастаўку ў Беларусь мадэрнізаваных самаходных гаўбіц 2С3М "Акацыя", паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу прадпрыемства.

Дамоўленасць аб капрамонце гаўбіц была дасягнутая ў Мінску на выставе MILEX-2021. Тады ж быў падпісаны дагавор.

"Выкананы рамонт артылерыйскай часткі і супрацьадкатнай прылады, а таксама праведзена мадэрнізацыя рухавіка і кузава самаходак", — распавёў гендырэктар АТ "Уралтрансмаш" Дзмітрый Семізораў.

Мадэрнізаваная самаходная гаўбіца "Акацыя" прызначана для знішчэння і падаўлення артылерыі, мінамётаў і іншых агнявых сродкаў праціўніка, а таксама знішчэння танкаў, самаходных гармат і іншай браніраванай тэхнікі.

Российский "Уралтрансмаш" вернул в Беларусь отремонтированные гаубицы "Акация"
Падчас падпісання дамовы на рамонт і мадэрнізацыю беларускіх "Акацый" / uraltransmash.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі