Расійскі рубель дасягнуў рэкорднага мінімуму ў адносінах да долара

Расійскі рубель дасягнуў рэкорднага мінімуму ў адносінах да долара

15 снежня расійскі рубель дасягнуў рэкорднага мінімуму ў адносінах да долара. Цэнтральны банк Расіі ўстанавіў курс долара на заўтра на адзнацы ў 70,82 рублі (за дзень ён вырас на 60 капеек). Як адзначае ВВС, такога не было пасля праведзенай у Расіі ў 1998 годзе дэнамінацыі. Курс еўра вырас на 1,27 расійскага рубля — да 78,23.

Адзначаецца, што зніжэнне курса расійскага рубля адбываецца на фоне зніжэння сусветных коштаў на нафту. На лонданскай біржы барэль нафты Brent каштуе ўжо $38,67.

Расійскае кіраўніцтва заклапочанае ваганнямі курса рубля. За часы знаходжання ва ўладзе Уладзіміра Пуціна расійскі рубель яшчэ не дасягаў такога рэкорднага мінімуму ў адносінах да долара.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі