Расійскі Першы канал прынёс прабачэнні за сюжэт, у якім зняўся беларус

Расійскі Першы канал прынёс прабачэнні за сюжэт, у якім зняўся беларус

Расійскі Першы канал прынёс прабачэнні за сюжэт, у якім пад выглядам украінца Кірыла Чубенкі, які расчараваўся ў Еўрамайдане, зняўся беларус Віталь Юрчанка. Сцвярджаецца, што стрынгеры знялі сюжэт ва Украіне, але ён быў з тэхнічным бракам, таму тэкст агучыў мінчук. І яны ў такім выглядзе даслалі відэматэрыял у Маскву, ён пайшоў у эфір.

"Гэта ніяк не апраўдвае іх учынку, яны ўжо прынеслі прабачэнні каналу і гатовыя выбачыцца перад гледачамі. Мы чакаем гэтае відэа і адразу ж яго апублікуем", — цытуе заяву Першага канала meduza.io.

У сюжэце на расійскім Першым канале распавядалася пра ўкраінца, які гаварыў такія словы: "Нічога мне асабіста не даў "Еўрамайдан", вось паглядзіце, дзе мы апынуліся. Можна было глядзець у будучыню, а мы ў будучыні засталіся без цяпла, з дарагой энергіяй і невядома, калі гэта скончыцца. Як перажыць зіму, як дзяцей адпраўляць у школу?". Вядомы блогер Ілля Варламаў першым напісаў, што насамрэч пад выглядам украінца здымаўся беларус, жыхар Мінска Віталь Юрчанка. Выбухнуў скандал. Юрчанка пацвердзіў гэты факт "Нашай ніве". Сказаў, што яму сорамна і папрасіў прабачэння.

Слухай больш навінаў у выніковай праграме "Петарда" за 3-7.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі