Расійскі музыка: за беларускай музыкай — будучыня

“Калі шчыра, я ўсё жыццё лічыў Беларусь краінай з нізкім узроўнем культуры. Ну, наколькі я пра гэта мог судзіць са свайго Москвабада — неяк вось не было ў нас нічога чуваць пра нейкіх знакамітых беларусаў, там, мастакоў, кінарэжысёраў і артыстаў, у адрозненне ад украінскіх. Так, часам прабяжыць паўз нам які-небудзь “Ляпис Трубецкой”, — піша музыка.



Аднак усё змяняецца, калі Бурмістраў  чуе беларускі гурт Marie Chante. Пазней адбываецца знаёмства з творчасцю "Петли Пристрастия", Akute і The Toobes. А ў канцы Бурмістраў увогуле пачынае граць у беларускім гурце “Северное сияние”.



"Сур'ёзна. Мне здаецца, што за беларускімі музыкамі будучыня. Нават “Ляпис Трубецкой” ператварыліся ў стадыённую каманду міжнароднага ўзроўню. А мой калега па працы, які і музыкай асабліва не цікавіцца, — увесь час слухае гурт Botanic Project", — заканчвае Бурмістраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі