Расійскі лётчык — пра ракетны ўдар па жылым доме ў Дняпры: Якія людзі?

Шматпавярховік у Дняпры пасля разбору завалаў / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA/
Шматпавярховік у Дняпры пасля разбору завалаў / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA/

"Важные истории" паспрабавалі пагаварыць з расійскімі лётчыкамі, якіх СБУ падазрае ў дачыненні да ракетнага ўдару па Дняпры. Там быў знішчаны пад'езд шматпавярховага жылога дома, загінулі больш за 40 чалавек, сярод іх — дзеці. Ва Украіне ў дачыненні шасці расіян распачата крымінальная справа па артыкуле "парушэнне законаў і звычаяў вайны".

Згаданыя лётчыкі служаць у 52-м авіяцыйным палку, які дыслакуецца ў Шайкоўцы ў Калужскай вобласці РФ. Журналісты патэлефанавалі ім, толькі двое пагадзіліся адказаць на пытанні. Маёр Аляксей Іваненка заявіў, што "звольніўся з арміі тры гады таму". Начальнік штабу авіяцыйнай эскадрыллі Дзмітрый Галянкоў вельмі нерваваўся: "Што, я проста, б..., на кнопку націскаў або ў гэтым самалёце сядзеў?". Калі ў яго спыталі, ці не шкада загінулых людзей, афіцэр заявіў: "Якія людзі? Пра што ты наогул кажаш, я не разумею?".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі