Вы тут

Расійскі блогер Яўген Савін падпісаў кантракт з беларускім "Арсеналам"

Яўген Савін на трэніроўцы з "Арсеналам" /instagram.com/arsenaldzerzhinsk/

Расійскі блогер Яўген Савін падпісаў кантракт з беларускім футбольным клубам "Арсенал". Каманда з Дзяржынска выступае ў другой лізе чэмпіянату Беларусі і лідыруе ў ім, мае выдатныя шанцы, каб у наступным сезоне выступіць у першай лізе.  

Савіну 35 гадоў. За сваю кар'еру ён выступаў за такія расійскія клубы, як маскоўскі "Лакаматыў", "Крылы Саветаў", "Анжы", тульскі "Арсенал", гуляў за алімпійскую зборную Расіі. Пасля завяршэння кар'еры ў 2015-м былы форвад стаў футбольным каментатарам, з мінулага года з'яўляюцца вядучым YouTub-канала "КраСава".

Сёлета Яўген Савін зняў сюжэт за брэсцкага дынамаўца Арцёма Мілеўскага, а цяпер працуе над сюжэтам пра Аляксандра Глеба, які выступае за "Іслач". За дзяржынскі "Арсенал" гуляе брат Аляксандра Вячаслаў.

Савін будзе ўдзельнічаць у прасоўванні брэнду беларускага клуба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.