Расійская тэлевізія параіла жанчынам рабіць топікі з мужчынскіх майткоў

Расійская тэлевізія параіла жанчынам рабіць топікі з мужчынскіх майткоў

Расійская тэлевізія расказала тэлеглядачкам, як эканоміць на абноўках. У праграме "Жить здорово" тэлевядоўца Алена Малышава параіла жанчынам рабіць топікі з мужчынскіх майткоў. Для гэтага трэба зрабіць у майтках надрэзы і нацягнуць іх праз галаву.

Тэлевядоўца не паведаміла, ці павінны майткі быць новымі.

Дарэчы, сама тэлепраграма не з'яўляецца гумарыстычнай. Сайт politolog.net мяркуе, што такім чынам расіян пачалі рыхтаваць да магчымага паніжэння жыццёвага ўзроўню ў выніку заходніх санкцыяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі