Расійская ракета ўпала ў 300 м ад Паўднёваўкраінскай АЭС — Зяленскі

Месца падзення ракеты каля ПАЭС / @energoatom_ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа прылёту ракеты ў раён Паўднёваўкраінскай атамнай электрастанцыі. Паводле яго слоў, гэта была расійская ракета, і яна ўпала ў 300 метрах ад станцыі. Было кароткачасовае адключэнне электраліній, у будынках на тэрыторыі АЭС пашкоджаныя вокны.

Ва ўкраінскім "Энергаатаме" ўдакладнілі, што пасля кароткачасовага адключэння тры лініі аўтаматычна ўключыліся ў сетку. І цяпер "усе тры энергаблокі АЭС працуюць у штатным рэжыме". Пашкоджанняў або разбурэння абсталявання няма, пажары таксама адсутнічаюць. Людзі не пацярпелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.