Расійская ракета трапіла ў тэрміналы са збожжам у Адэскай вобласці

Наступствы траплення расійскай ракеты ў тэрмінал са збожжам / Аператыўнае камандаванне "Поўдзень"
Наступствы траплення расійскай ракеты ў тэрмінал са збожжам / Аператыўнае камандаванне "Поўдзень"

Мінулай ноччу расійская ракета трапіла ў тэрміналы аднаго з аграпрадпрыемстваў Адэскай вобласці. Знішчаныя 100 тон гароху і 20 тон ячменю, піша УНІАН са спасылкай на кіраўніка Адэскай вайсковай адміністрацыі Алега Кіпера. "У выніку выбуху пацярпелі два чалавекі. Яны атрымалі рэзаныя раны шклом", дадаў Кіпер.

Расіяне атакуюць поўдзень Украіны ўжо чацвёртую ноч запар. Гэтыя атакі пачаліся пасля завяршэння збожжавай здзелкі, Масква адмовілася яе падаўжаць. "Гэты тэрор, несумненна, звязаны з збожжавай здзелкай, гэта даволі прадказальна. Але ўсё ж непрыемна, што гэтай ноччу вораг трапіў у аграпрадпрыемства Адэскай вобласці, дзе спрабаваў знішчыць запасы збожжа. Непасрэдна ў ангары з яго захаваннем", заявіла прэс-афіцэр Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк. Паводле яе слоў, гэтай ноччу Расія атакавала Адэскую вобласць ракетамі тыпу "Калібр". Ракеты ляцелі на вельмі нізкай вышыні, таму трапленне адбылося фактычна з сігналам паветранай трывогі. Пашкоджана шмат сельскагаспадарчай і выратавальнай тэхнікі.

Российская ракета попала в терминалы с зерном в Одесской области
Плошча пажару склала 200 кв. м / Аператыўнае камандаванне "Поўдзень"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі