Расійская кампанія падала ў Вашынгтоне арбітражны іск да Беларусі

Расійская кампанія падала ў Вашынгтоне арбітражны іск да Беларусі

Расійская кампанія “Гранд Экспрэс” у канцы студзеня сёлета падала ў Вашынгтоне арбітражны іск да Беларусі. Яго будзе разглядаць судзейская калегія Міжнароднага цэнтру па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак, інфармуе партал tut.by.

Інфармацыя адносна спрэчкі застаецца канфідэнцыйнай. Вядома, што “Гранд Экспрэс” валодала 74% акцый Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода (астатнія акцыі былі ў Беларускай чыгункі). Быў пабудаваны завод па выпуску грузавых вагонаў і кантэйнераў, закуплена сучаснае абсталяванне (на ўрачыстым адкрыцці прысутнічаў тагачасны прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч). Ужо выпускалася прадукцыя, аднак у 2015-м вытворчасць практычна спынілася. Беларускі бок усклаў адказнасць на расійскага акцыянера, расіяне лічылі, што Беларуская чыгунка і ўрад не выканалі абавязацельствы па закупцы вагонаў.

Высвятленне адносін завяршылася “разводам”, пасля якога “Гранд Экспрэс” заявіў, што не задаволены вынікам, хацеў вярнуць частку актываў. Амаль год таму асіповіцкае прадпрыемства прызналі банкрутам.

Адзначаецца, што рашэнне судзейскай калегіі Міжнароднага цэнтру па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак будзе абавязковым да выканання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі