Расійскаму журналісту Галунову далі абарону

Іван Галуноў / Reuters
Іван Галуноў / Reuters

Расійскаму журналісту Івану Галунову далі абарону як сведку па справе аб распаўсюдзе наркотыкаў. Раней ён быў абвінавачаным па гэтай справе, але яго апраўдалі. Зараз праверка праводзіцца па гэтай жа справе ў дачыненні да паліцэйскіх, распавёў адвакат Галунова Сяргей Бадамшын.

Івана Галунова затрымалі 6 чэрвеня за распаўсюд наркотыкаў, якія яму падкінулі. Пасля затрымання яго збілі. Арышт журналіста-даследчыка выклікаў у Расіі вялікі грамадскі рэзананс. 11 чэрвеня справу ў дачыненні да Галунова спынілі ў сувязі з недаказанасцю яго віны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі