Расійскае следства: Шкода Беларусі па справе БКК — больш за 90 млн долараў

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай прадстаўніка Следчага камітэта Беларусі Сяргея Вараб'ёва. Следчы камітэт Расіі прызнаў пацярпелымі ЗАТ "Беларуская калійная кампанія"і ААТ "Беларуськалій" па крымінальнай справе супраць былога старшыні назіральнага савета Беларускай калійнай кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера ды іншых службовых асоб. Прычыненую шкоду беларускаму боку ацанілі ў больш як 90 мільёнаў рублёў.



Сяргей Вараб'ёў дадаў, што Следчы камітэт Расіі распачаў гэтую крымінальную справу на падставе матэрыялаў, перададзеных раней беларускімі праваахоўнымі органамі. Па яго словах, расійскія следчыя незалежна і аб'ектыўна прыйшлі да тых жа высноў наконт нанесенай шкоды, што і беларускі бок раней.



Фота — saligorsk.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі