Расіянку, якая няўдала пажартавала ў мінскім аэрапорце, узялі пад варту

Расіянку, якая няўдала пажартавала ў мінскім аэрапорце, узялі пад варту

Расіянку, якая няўдала пажартавала ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, узялі пад варту. Як інфармавала Еўрарадыё, 8 ліпеня падчас дагляду перад пасадкай на рэйс Мінск — Масква 38-гадовая жанчына сказала інспектару службы паветранай бяспекі, што вязе траціл (яна, дарэчы, ехала з Украіны). Яе затрымалі, была распачатая крымінальная справа. Артыкул — “Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы” (арт. 380 КК).

Вядома, што затрыманая — ЛГБТ-актывістка з Самары. Ёй, нібыта, не спадабаўся ўзмоцнены кантроль у аэрапорце. Узнік канфлікт, падчас якога яна "пажартавала".

Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, следства хадайнічала перад пракурорам аб змяшчэнні расіянкі пад варту, паколькі ў яе няма сталага месца жыхарства ў нашай краіне. Чакаецца, што абвінавачанне жанчыне можа быць выстаўленае ў пачатку будучага тыдня. Не выключана, што да яе будуць ужытыя "альтэрнатыўныя меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі