Расіянка за два дні абабрала дзевяць гомельскіх крамаў

На працягу двух дзён махлярка абабрала дзевяць крамаў камп'ютарнай тэхнікі ў Гомелі. Яна нават прад'яўляла пасведчанне Фонду сацыяльнай абароны. Гандлярам махлярка распавядала, што фонд збіраецца абнаўляць камп'ютарную тэхніку і хоча набыць па безнаяўным разліку найноўшыя мадэлі планшэтаў і ноўтбукаў. Чамусьці махлярцы верылі на слова: ні ў адной краме нават не падумалі спытаць у яе аплатныя дакументы або проста патэлефанаваць у Фонд сацыяльнай абароны і праверыць інфармацыю.



У выніку з кожнай крамы махлярка вынесла камп'ютарнай тэхнікі на суму ад 45 да 60 мільёнаў рублёў, піша "Комсомольская правда".



Дарэчы, спахапіліся ў крамах толькі праз некалькі месяцаў пасля здарэння, калі прыйшоў час рыхтаваць гадавыя справаздачы. Цяпер асобу расіянкі ўстанавілі, яна абвешчаная ў вышук.



Фота — mail.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі