Расіяніна-палітвязня Ягора Дуднікава перавялі ў магілёўскую турму

Расіяніна-палітвязня Ягора Дуднікава перавялі ў магілёўскую турму

Палітзняволенага расіяніна Ягора Дуднікава перавялі ў магілёўскую турму №4. Пра гэта праваабаронцам распаавяла яго маці.

Днямі абарона Дуднікава накіравала апеляцыю ў Вярхоўны суд Беларусі на прысуд Мінгарсуда. 

За агучванне пратэсных ролікаў Ягора Дуднікава асудзілі на 11 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

Падчас утрымання ў СІЗА хлопец расказаў пра нечалавечыя ўмовы за кратамі.

Пісаць палітвязню можна на наступны адрас: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Ягору Аляксандравічу Дуднікаву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі