Вы тут

Расіянін вёз з Польшчы праз Беларусь пускавую прыладу для асвятляльных патронаў

gpk.gov.by

За мінулыя выходныя дні беларускія памежнікі на мяжы з Літвой і Польшчай чатыры разы спынялі спробы ўвезці прадметы, забароненыя альбо абмежаваныя да перамяшчэння праз мяжу. Пра гэта інфармуе прэс-служба Мытнага камітэта. 

Двойчы на беларуска-літоўскай мяжы ў грамадзян былі выяўленыя дубінкі, яшчэ ў аднаго знайшлі электрашокер. Супрацоўнікі мытні канфіскавалі гэтыя прадметы.

2 сакавіка ў пункце пропуску "Дамачава" з Польшчы ў Беларусь на аўтамабілі "Нісан" ехаў 42-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці. У нішы падлакотніка аўтамабіля памежнікі знайшлі пускавую прыладу для асвятляльных патронаў і 20 зарадаў да яго. Самую прыладу мытнікі забралі для экспертызы, а патроны перадалі ўладальніку, якога вярнулі на тэрыторыю Польшчы.