Расіянін вёз праз польска-беларускую мяжу запчасткі для кулямёту (фота)

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", 44-гадовы грамадзянін Расіі на аўтамабілі “Мерседэс” вяртаўся з замежнай паездкі дадому. Пад час пашпартнага кантролю памежнікі ініцыявалі дагляд транспартнага сродку.



Пад пасажырскім сядзеннем аўтамабіля знайшлі два дыскі, як мяркуецца, да кулямёта Дзегцярова. Гэта стала падставай для праверкі аўто службовым сабакам, каб выявіць у салоне магчымыя выбуховыя рэчывы і зброю. У дадатак знайшлі дзве скрыні для кулямётных стужак i тэлефонны апарат 1934 выпуску.



Знойдзеныя прадметы былі канфіскаваныя. Іх папярэдні кошт удакладняецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі