Расіянін спрабаваў праз РБ вывезці дзіця за мяжу па падробленым пашпарце

На пашпартным кантролі

На пашпартным кантролі / @gpkgovby

Беларускія памежнікі затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" грамадзяніна Расіі. Ён быў з дзіцем, дзяўчынкай паўтара года. Пашпарт дачкі аказаўся падробленым.

Мужчына пазней патлумачыў, што знаходзіцца ў працэсе разводу. Сапраўдны пашпарт дзіцяці застаўся ў жонкі. Каб вывезці дачку за мяжу, мужчына вырашыў купіць падроблены дакумент у Інтэрнэце.

У ДПК удакладнілі, што інцыдэнт адбыўся ў мінскім аэрапорце яшчэ 25 сакавіка. Мужчына накіроўваўся ў Егіпет, рэгістраваўся на рэйс "Мінск — Шарм-Эль-Шэйх". У выніку парушальніка перадалі супрацоўнікам МУС, а дзіця вярнулі маці.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі