Вы тут

Расіяне стварылі пад Мінскам найбуйнейшую ў Беларусі наркалабараторыю

gpk.gov.by

Расіяне стварылі пад Мінскам найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі наркалабараторыю, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта нашай краіны. Яна была прафесійна абсталявана і спецыялізавалася на вытворчасці асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў — альфа-PVP і альфа-PHP. Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы правялі супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення памежнай службы і КДБ, сумесна з ФСБ РФ.

Затрыманне двух 24-гадовых грамадзян Расіі адбылося 23 красавіка ў вёсцы Хацежына. У населеным пункце Малінаўка затрымалі яшчэ аднаго расіяніна. У наркалабараторыі было прамысловае абсталяванне, 30 кг рэчыва белага колеру і 750 літраў розных вадкасцяў. Эксперты засведчылі, што гэта асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы. Прэкурсоры і лабараторнае абсталяванне было прывезена ў Беларусь з Расіі.

Было распачата некалькі крымінальных спраў. За арганізацыю наркалабараторыі расіянам пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.