Расіяне спрабавалі ўвезці з Польшчы 10 кг гашышу ў паліўным баку (фота, відэа)

Расіяне спрабавалі ўвезці з Польшчы 10 кг гашышу ў паліўным баку (фота, відэа)

Расіяне спрабавалі ўвезці з Польшчы ў Беларусь 10,5 кг гашышу ў паліўным баку легкавога аўтамабіля. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Брузгі". Volkswagen Passat ехаў па "зялёным калідоры", ім кіраваў мужчына, у салоне была пасажырка.

Гродзенскія мытнікі адправілі машыну на сканаванне, прыцягнулі да праверкі кіналагічную службу. У выніку схованку знайшлі. Адтуль дасталі 32 скруткі, упакаваныя ў палімерныя пакеты. Эксперты засведчылі, што ў адным са скруткаў знаходзіцца небяспечнае наркатычнае рэчыва. Іншыя скруткі яшчэ даследуюцца.

У дачыненні да грамадзян Расійскай Федэрацыі распачалі крымінальную справу за незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу наркатычных сродкаў, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі