Расіяне паказалі знішчаны ўкраінскі самалёт Ан-225 "Мрія"
Расіяне паказалі ў тэлесюжэтах знішчаны ўкраінскі самалёт Ан-225 "Мрія". На час пачатку баёў ён знаходзіўся на рамонце на аэрадроме ў Гастомелі пад Кіевам.
Ан-225 "Мрія" — самы вялікі самалёт за ўсю гісторыю сусветнай авіяцыі. Яго першы палёт быў здзейснены яшчэ ў савецкія часы — у 1988 годзе.
Рэшткі ўнікальнага самалёта падобныя на шкілет забітага цмока.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.