Расіяне ноччу нанеслі ўдар па Мікалаеву — сярод пацярпелых ёсць дзеці

Наступствы абстрэлу Мікалаева / @UA_National_Police
Наступствы абстрэлу Мікалаева / @UA_National_Police

Трэцюю ноч запар расіяне абстрэльваюць ракетамі і дронамі поўдзень Украіны. У Мікалаеве гэтай ноччу ў выніку такой атакі пацярпелі 18 чалавек. Дзевяць з іх, у тым ліку некалькі дзяцей, шпіталізавалі. Дваіх выратавалі з-пад завалаў. Пра гэта піша Hromadske са спасылкай на кіраўніка абласной вайсковай адміністрацыі Віталя Кіма.

Удар прыйшоўся па цэнтры горада. Пашкоджанні атрымалі прынамсі 5 жылых шматпавярховых дамоў, кажа мэр Мікалаева Аляксандр Сянкевіч.
"Цяпер іх адключылі ад электразабеспячэння. Працягваецца выратавальна-пошукавая аперацыя", — дадаў ён. У месцы іншага прылёту пашкоджаны 15 гаражоў.

Яшчэ адной мэтай расіян з'яўляецца Адэская вобласць. Гэтай ноччу ў цэнтры горада быў разбураны адміністрацыйны будынак. Гэтыя начныя атакі накіраваныя на партовую інфраструктуру, кажа кіраўнік Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк. "Зразумела, што адразу пасля таго, як Расія пачала рыторыку аб сваіх умовах пралангацыі збожжавага пагаднення, яна пачала пераходзіць на мову шантажу",цытуе Гумянюк агенцтва УНІАН. Цяпер гэты шантаж перайшоў у агнявы. Гумянюк таксама адзначыла, што трапленні ў Адэскай вобласці датычацца аб'ектаў лагістыкі — гаворка ідзе пра складскія памяшканні.

Россияне ночью нанесли удар по Николаеву — среди пострадавших есть дети
Россияне ночью нанесли удар по Николаеву — среди пострадавших есть дети

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі