Расіяне нанеслі ўдар па пажарнай частцы ва ўкраінскім Ізюме, ёсць пацярпелыя

Наступствы ракетнага ўдару па пажарнай частцы ў Ізюме

Наступствы ракетнага ўдару па пажарнай частцы ў Ізюме / @synegubov

У ноч на пятніцу расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па будынку пажарнай часткі Ізюма — гэта горад у Харкаўскай вобласці. Пацярпелі 8 ратавальнікаў, расказвае Hromadske са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Ігара Кліменку. Паводле яго слоў, сёння пажарнай ахове вобласці спаўняецца 200 гадоў

"Расія "павіншавала" ў сваім стылі", — заўважыў украінскі міністр. Ён таксама расказаў, што ў выніку атакі расіян пашкоджаны і сам будынак, і 13 адзінак тэхнікі. Але галоўнае, паводле Кліменкі, — гэта людзі. "Чацвёра супрацоўнікаў знаходзяцца ў бальніцы, ім аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу", — адзначыў міністр.

Пазней кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў удакладніў, што расіяне ўдарылі каля паўночы, папярэдне — з зенітных ракетных комплексаў С-300.

Россияне нанесли удар по пожарной части в украинском Изюме, есть пострадавшие
Пашкоджаны будынак пажарнай службы і 13 адзінак тэхнікі / @synegubov

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі