Расіяне адсочаць прадукцыю з Беларусі ад мяжы да месца рэалізацыі

Расіяне адсочаць прадукцыю з Беларусі ад мяжы да месца рэалізацыі

Расіяне адсочаць прадукцыю з Беларусі ад мяжы да месца рэалізацыі ў Расіі. "Рассельгаснагляд" адзначае, што новаўвядзенне з'явілася на просьбу беларускага боку.

Расійскае кантрольнае ведамства "выказвае глыбокую заклапочанасць, звязаную з павелічэннем спробаў ўвозу ў Расію з тэрыторыі Беларусі жывёлагадоўчай прадукцыі невядомага паходжання, а таксама выпадкаў выяўленняў неадпаведнасці беларускіх прадуктаў патрабаванням заканадаўства па якасці і бяспецы". У Беларусі неаднаразова заяўлялі, што дадзеная прадукцыя з'яўляецца фальсіфікаванай і выраблена на тэрыторыі Расіі. Цяпер жа, калі прадукцыя будзе адсочвацца, беларускі бок спадзяецца пазбегнуць прэтэнзій.

Дастаўку ў Расію беларускай прадукцыі адсочаць у інфармацыйных сістэмах "Аргус" і "Меркурый". У спецраздзеле "Аргус" арганізаваны ўлік падкантрольных дзяржветнагляду тавараў, якія паступаюць з нашай краіны. Мясцовыя наглядныя ведамствы атрымаць загад выкарыстоўваць беларускую прадукцыю толькі ў тых выпадках, калі яна зафіксавана ў інфармацыйнай сістэме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі