Расіяне абстралялі Святагорскую лаўру: там было каля 300 чалавек
![Святагорская лаўра ў агні / УНІАН](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/glavnaya_284.jpg.webp?itok=H-S8P6RF)
Святагорская лаўра ў агні / УНІАН
Расійскія войскі абстралялі самы вялікі драўляны храм Украіны ў Данецкай вобласці. Па словах Уладзіміра Зяленскага, там хаваліся сотні людзей.
— Акупанты дакладна ведаюць, які аб'ект абстрэльваюць. Яны ведаюць, што на тэрыторыі Святагорскай лаўры няма ваенных мэтаў. Ведаюць, што там хаваюцца ад баявых дзеянняў каля 300 свецкіх, у тым ліку 60 дзяцей.
Таксама Зяленскі заклікаў выключыць Расію з ААН і ЮНЕСКА.
Тушыць пажар на Святагорскай лаўры было каму — вакол вядуцца баі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.