Расія зняла абмежаванні на імпарт мяса з Беларусі

Абмежаванні на імпарт мяса з Беларусі знятыя Расійскай федэрацыяй. Адпаведныя расійскія службы завяршылі атэстацыю мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў нашай краіны.  Паводле словаў намесніка міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Міхаіла
Савельева, у справе паставак мяса з расійскім бокам дасягнутае “поўнае
ўзаемаразуменне”. “Цяпер няма дакладнага абмежавання аб’ёмаў экспарта”,
сказаў ён.

Тым не менш, прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, якая
экспартуецца ў Расію, даводзіцца праходзіць складаныя праверкі.

Як паведамляе тэлекампанія “Мір”, з узрастаннем экспарта мяса ў Расію
вырастуць цэны на мясную прадукцыю на ўнутраным рынку нашай краіны.
Напрыклад, ужо цяпер на многіх гандлёвых аб’ектах Беларусі не хапае
каўбасных вырабаў.

У беларускім урадзе гэтыя праблемы называюць
часовымі.