Расія забараняе ўвоз прадукцыі "Белрыбы" і "Віцебскрыбы"

Расія забараняе ўвоз прадукцыі "Белрыбы" і "Віцебскрыбы"

Рассельгаснагляд забараняе ўвоз прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў — "Белрыбы" і "Віцебскрыбы". 

Як паведамляецца на сайце ведамства, у ліпені-жніўні 2017 года на тэрыторыю Разанскай вобласці незаконны ўвезлі замарожаную рыбу з Нарвегіі, Фінляндыі і Вялікабрытаніі пад выглядам "рыбы слабасалёнай марожанай" паходжаннем з Беларусі.

Праверка выявіла, што замарожаная, сырая, неразабраная мойва, салака і скумбрыя не падвяргалася ніякай апрацоўцы, у тым ліку пасолу, на тэрыторыі Беларусі. "Такім чынам, — робяць выснову ў Рассельгаснаглядзе, — краінамі паходжання ўвезенага тавару з'яўляецца Нарвегія, Фінляндыя, Вялікабрытанія, якія ўваходзяць у пералік краін, у дачыненні да якіх уведзеныя абмежаванні на пастаўкі асобных відаў тавараў".

Рассельгаснагляд з 14 лістапада ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію рыбы і морапрадуктаў з ТДА "Віцебскрыба" і ААТ "Белрыба". Лісты з гэтай нагоды накіраваныя ў праваахоўныя органы і Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі