Расія забараняе ўвоз памідораў і перцаў з Брэсцкай вобласці

Расія забараняе ўвоз памідораў і перцаў з Брэсцкай вобласці

Расія з 30 кастрычніка забараняе ўвоз памідораў і перцаў з Брэсцкай вобласці. Рассельгаснагляд, які прыняў такое рашэнне, спасылаецца на выяўленне ў згаданых прадуктах віруса мазаікі пепіна. І гэтыя выпадкі набываюць "сістэматычны характар". Вірус выявілі ў партыях, якія адправілі ў РФ з Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцей. Раней забарону ўвялі на пастаўкі памідораў з апошніх трох абласцей.

У Рассельгаснаглядзе падкрэсліваюць, што беларускі бок папярэджваўся пра неабходнасць правядзення даследаванняў памідораў і перцаў, якія адпраўляюцца ў Расію, на наяўнасць віруса мазаікі пепіна. Аднак і пасля гэтага выяўленне яго ў прадуктах з Беларусі працягвалася (толькі з Брэстчыны зафіксавалі чатыры выпадкі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі