Расія ўцягвае Беларусь у сваю візавую прастору

У памежнай службе ФСБ Расіі лічаць, што мяжа Расіі і Беларусі павінна заставацца адкрытай, але для ўмацавання памежнай бяспекі “саюзнай дзяржавы” Маскве і Мінску ў будучыні варта перайсці да адзінага візавага рэжыму. З такой заявай у пятніцу выступіў намеснік кіраўніка памежнай службы Расіі генерал-лейтэнант Мікалай Рыбалкін.

Паводле яго слоў, адзіная памежная прастора ў рамках “саюза” прадугледжвае і адзіны візавы рэжым. Ён неабходны, паколькі ў Расіі, напрыклад, дзейнічае візавы рэжым у адносінах з трэцімі краінамі, з якімі, у сваю чаргу, у Беларусі візавага рэжыму няма, перадае агенцтва “РИА Новости”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі