Расія стварае новую авіяцыйную групу для ўдараў па Украіне — брытанская разведка

Расійскія самалёты рэгулярна наносяць удары па тэрыторыі Украіны / Ілюстрацыйнае фота ria.ru
Расійскія самалёты рэгулярна наносяць удары па тэрыторыі Украіны / Ілюстрацыйнае фота ria.ru

Расія стварае новую элітную авіяцыйную групу для ўдараў па тэрыторыі Украіны. Яе кодавая назва "Шторм", паведамляе ў чарговай зводцы разведка Вялікабрытаніі. Чакаецца, што ў яе складзе будзе як мінімум адна эскадрылля Су-24 і Су-34, а таксама эскадрылля баявых верталётаў.

Якраз спалучэнне згаданых тыпаў самалётаў "дазваляе выказаць здагадку, што асноўная роля групы будзе заключацца ў выкананні наземных ударных задач".

Стварэнне такой авіягрупы сведчыць пра тое, што рэгулярныя эскадрыллі паветраных сіл Расіі адстаюць у выкананні сваіх задач, мяркуюць у брытанскай разведцы.

13 траўня на Браншчыне была знішчана расійская авіягрупа — 2 самалёты (Су-34 і Су-35) і 2 верталёты (Мі-8МТПР-1). Загінулі 11 членаў экіпажаў. Эксперты мяркуюць, што авіягрупа, якая ўдзельнічала ў абстрэлах Украіны, трапіла ў засаду, якую арганізавала ўкраінская супрацьпаветраная абарона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі