Расія спадзяецца, што Беларусь аддасць грошы за газ да канца года

Расія спадзяецца, што Мінск ліквідуе пазыку за газ да канца гэтага года. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў амбасадар Расійскай Федэрацыі Аляксандр Сурыкаў. "Павінен быць наладжаны нармалёвы разлік", – дадаў амбасадар. З пачатку года кошты на газ для Беларусі былі падвышаныя з 46,68 долара да 100 долараў за 1000 кубаметраў. Мінск аплачваў пастаўкі газу часткова – ў памеры 55 даляраў за 1000 “кубоў”. У выніку да канца траўня запазычанасць беларускага боку склала 400 мільёнаў долараў.

Па меркаванні Сурыкава, "база для пагашэння гэтай пазыкі ёсць". Амбасадар, у прыватнасці, выказаў здагадку, што Мінск можа скарыстацца крэдытам, пра які ён сёння вядзе перамовы з Масквой. Беларусь разлічвае, што аб'ём крэдыту складзе 1,5 мільярда долараў.

РИА "Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі