Расія просіць Беларусь павялічыць пастаўкі харчавання — А.Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расія зацікаўленая ў павелічэнні паставак беларускага харчавання на расійскі рынак. "Вы памятаеце, як мы бадаліся з Расіяй за іх рынак харчавання. Сёння ўжо іначай ідзе размова, і яны просяць: прывязіце нам харчаванне", - заявіў А.Лукашэнка, выступаючы ў Мінску на Першым з'ездзе навукоўцаў Беларусі.

Паводле яго словаў, "рэзкі скачок коштаў на харчаванне, які адбыўся, — гэта фактар нашай валютнай забяспечанасці. Высокія кошты на знешніх рынках — гэта добры рэсурс для нашай сельскай гаспадаркі", — адзначыў А.Лукашэнка, заявіўшы пра неабходнасці павелічваць сельгасвытворчасць.

"Не трэба чакаць, што кошты знізяцца як на харчаванне, так і на газ і нафту. Рэальны сектар эканомікі таксама падцягнецца да гэтага ўзроўню", - сказаў кіраўнік Беларусі.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі