Расія не пусціла да сябе 16 тон свежых "беларускіх" гранатаў

Расія не пусціла да сябе 16 тон свежых "беларускіх" гранатаў

17 снежня смаленскія мытнікі спынілі аўтамабіль, які вёз з Беларусі ў Расію больш за 16 тон свежых гранатаў, паведамляе прэс-служба ўпраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.

Спецыялісты Рассельгаснагляду праверылі груз. На частцы пластыкавых скрыняў яны выявілі маркіровачныя этыкеткі, якія сведчылі, што месцам паходжання прадукцыі з'яўлялася фермерская гаспадарка "Брадок" з Мінскай вобласці. У перавозчыка не было ніякіх дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне гранатаў і гарантуюць іх фітасанітарную бяспеку.

Прадстаўнікі Рассельгаснагляду падазраюць, што гранаты трапляюць пад "харчовае эмбарга". Аўтамабіль з грузам затрыманы. Вядзецца расследаванне наконт сапраўднай краіны паходжання гранатаў. Або, як адзначае прэс-служба ведамства, спецыялісты змогуць "пераканацца ў агратэхнічных дасягненнях беларускай сельскай гаспадаркі, якія забяспечваюць наяўнасць умоваў для вырошчвання такой колькасці пладоў".

Пасля завяршэння неабходных працэдур гранаты будуць знішчаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі