Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне — ёсць разбурэнні і пацярпелыя

Пажар пасля ракетнага абстрэлу Днепрапятроўскай вобласці

Пажар пасля ракетнага абстрэлу Днепрапятроўскай вобласці / @dnipropetrovskaODA

Дзясяткі чалавек пацярпелі ў выніку расійскай ракетнай атакі ў горадзе Навамаскоўск у Днепрапятроўскай вобласці. Пра гэта піша Hromadske са спасылкай на кіраўніка абласной вайсковай адміністрацыі Сяргея Лысака. Паводле яго, у Навамаскоўску выбуховай хваляй перавярнула маршрутку. Пашкоджаны тры адміністрацыйныя будынкі, дзве запраўкі, пяціпавярхоўка і аўто. На дадзены момант вядома аб 24 пацярпелых. З іх пяцёра — дзеці. Усе параненыя знаходзяцца ў лякарні ў стане сярэдняй цяжкасці.

Пад абстрэлам сёння быў і Крывы Рог. Там былі пашкоджаныя гандлёвы цэнтр і больш за 20 прыватных дамоў. Асколачныя раненні атрымаў 58-гадовы мужчына а ў адной з грамад Крыварожскага раёна ў выніку "прылёту" загінула жанчына, ёй была 62 гады. Разбураны дом. Выбухі гучалі таксама ў Харкаве і ў Хмяльніцкай вобласці.

Паводле інфармацыі Генштаба УСУ, уначы расійцы атакавалі Украіну дронамі. Іх было 8, і яны былі знішчаныя, але раніцай праціўнік запусціў у бок Украіны ракеты розных тыпаў.

Россия нанесла массированный удар по Украине — есть разрушения и пострадавшие
Гандлёвы цэнтр у Крывым Рогу пасля расійскай атакі / УНІАН

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі