Расія гатовая дазволіць пастаўкі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў

Расія гатовая дазволіць пастаўкі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў

Расія гатовая дазволіць пастаўкі прадукцыи жывёльнага паходжання з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Спецыялісты Рассельгаснагляду на працягу тыдня праводзілі інспекцыю ў нашай краіне. Па яе выніках і будзе прынятае рашэнне, паведаміла РІА “Новости” прэс-сакратар ведамства Юлия Мелано.

Згаданае рашэнне Рассельгаснагляду агучаць у пятніцу, 14 красавика, у Маскве. Там пройдуць двухбаковыя беларуска-расійскія перамовы. З беларускага боку дэлегацыю ачоліць міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, з расійскага — намеснік міністра сельскай гаспадаркі Расіі Яўген Непаклонаў.

Як вядома, расіяне пачалі інспектаваць шэраг прадпрыемстваў у Беларусі пасля нядаўняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі