Расія будзе пільнаваць увоз шампіньёнаў і яблыкаў з Беларусі

Расія будзе пільнаваць увоз шампіньёнаў і яблыкаў з Беларусі

Рассельгаснагляд абвясціў, што будзе больш жорстка пільнаваць увоз яблыкаў і шампіньёнаў з Беларусі ў Расію. Ужо з 23 снежня пры ўвозе гэтай прадукцыі ў фітасанітарных сертыфікатах неабходна будзе мець інфармацыю пра месцы іх вытворчасці і захоўвання ў Беларусі.

Расійская ведамства заявіла, што такія меры звязаныя са значным павелічэннем паставак з Беларусі падкаранціннай прадукцыі, якую Расія не хоча да сябе пускаць.

Паводле інфармацыі РБК, раней Рассельгаснагляд паведамляў пра выяўленыя і знішчаныя шампіньёны і яблыкі, увезеныя ў Расію з краін ЕС. Былі таксама звесткі пра спыненні іх рээкспарту пад выглядам ўкраінскіх.

На пачатку снежня намесніца кіраўніка Рассельгаснагляду Юлія Швабаўскене заявіла, што Расія можа забараніць пастаўку гародніны і садавіны, якія ідуць праз Беларусь з іншых краін. Падставай называлася падробка фітасанітарных сертыфікатаў краіны-пастаўшчыка.

Фота: sfera.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі