Расія апусцілася на другое месца па медальным заліку Алімпіяды ў Сочы

Расія апусцілася на другое месца па медальным заліку Алімпіяды ў Сочы

Расія страціла першынство ў медальным заліку Алімпіяды ў Сочы і апусцілася на другое месца, паведамляе Міжнародны алімпійскі камітэт.  

22 лістапада МАК пазбавіў расійскіх скелетаністаў Аляксандра Траццякова і Алены Нікіцінай залатога і бронзавага медалёў сочынскай Алімпіяды. Прычынай сталі пазітыўныя допінг-тэсты спартоўцаў. 

У расійскіх спартоўцаў засталося 27 медалёў — 12 залатых, 8 срэбраных і 7 бронзавых.

Першае месца дзеляць паміж сабой каманды ЗША і  Нарвегіі: яны маюць па 29 медалёў. У ЗША 9 залатых, 8 срэбраных, 12 бронзавых, у Нарвегіі — 11 залатых, 6 срэбраных, 12 бронзавых узнагародаў. 

Дарэчы, Расія захавала першынство па залатых медалях — 12 узнагародаў. Гэта на адзін залаты медаль больш, чым у Нарвегіі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі