Беларускі лыжнік можа праз тры гады атрымаць медаль Алімпіяды ў Сочы

Беларускі лыжнік можа праз тры гады атрымаць медаль Алімпіяды ў Сочы

Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч можа праз тры гады атрымаць медаль Алімпіяды ў Сочы. Гэта здарыцца, калі будуць дыскваліфікаваныя двое расіян-медалістаў. У снежні мінулага года Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту часова адхіліла ад удзелу ў спаборніцтвах шэсць расійскіх лыжнікаў-удзельнікаў Алімпіяды 2014 года ў Сочы. Сярод іх апынуліся Аляксандр Лягкоў і Максім Вылегжанін, у іх допінг-пробах выявілі пабочныя рэчывы. Лягкоў заваяваў залаты медаль у гонцы на 50 кіламетраў, Вылегжанін у ёй быў другім. Імёны згаданых спартсменаў былі ў дакладзе кіраўніка Незалежнай камісіі ВАДА Рычарда Макларэна, іх падазравалі ў выкарыстанні забароненых прэпаратаў і ў махінацыях з допінг-пробамі. Чакаецца, што ў расіян забяруць алімпійскія медалі. У гэтым варыянце беларус Далідовіч атрымае бронзавы медаль, у той гонцы ён быў пятым.

У інтэрв’ю “Прессболу” лыжнік кажа, што найхутчэй атрымае медаль. Канчаткова ўсё вырашыцца 31 кастрычніка. Паводле слоў 44-гадовага спартсмена, у яго “няма эмоцый, звязаных з гэтым магчымым варыянтам”. Ён не выключае, што медаль выставіць на аукцыён. Дарэчы, яму ўжо паведамілі, што прызавых ён не атрымае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі