Расія "адпомсціла" за Беларусь, разграміла ЗША — 6:1 (відэа)

У ім сустракаліся лідары групы В — Расія і ЗША, у якіх было па 6 ачкоў (як і ў зборнай Беларусі, але пасля трох матчаў). Расіяне нанеслі амерыканцам адчувальны разгром — 6:1 (2:0, 4:1, 0:0). У расійскай зборнай шайбы закінулі Кулемін (7-я хвіліна), Авечкін (19-я, буліт), Ціханаў (21-я і 40-я), Кузняцоў (30-я) і Плотнікаў (32-я). Атрымалася, што расіяне "адпомсцілі" за Беларусь, якую зборная ЗША разграміла з такім жа лікам — 6:1.



Адзначым, што на матчы быў устаноўлены новы рэкорд наведвальнасці на першынстве — 14124 чалавекі. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны таксама на гульні з удзелам расіян — у іх паядынку з фінамі, тады на "Мінск-Арэне" прысутнічалі 13943 чалавекі.



У групе В лідыруе зборная Расія — 9 ачкоў (пасля 3 матчаў), у ЗША і Беларусі — па 6 ачкоў (па 3 гульні), Нямеччына — 5 (2), Латвія — 3 (2), Казахстан — 1 (2), Фінляндыя — 0 (2), Швейцарыя — 0 (3).
 

У яшчэ адным сённяшнім матчы Канада перамагла Чэхію — 4:3. Падрабязна пра гэтую гульню гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі