Расія адказала Захаду на ўведзеную столь коштаў на нафту. У адпаведнасці з указам Уладзіміра Пуціна, забараняюцца пастаўкі нафты замежным грамадзянам і кампаніям, калі ў кантрактах прадугледжана фіксаваная максімальная цана. Выключэнні магчымыя толькі праз спецыяльнае рашэнне расійскага прэзідэнта.
Указ пачне дзейнічаць з 1 лютага 2023 года. Згаданыя абмежаванні прадугледжаны да 1 ліпеня.
У пачатку снежня краіны ЕС, G7 і Аўстралія зацвердзілі столь коштаў на расійскую нафту на ўзроўні 60 долараў за барэль. За першы тыдзень дзеяння эмбарга экспарт нафты з РФ знізіўся на 54%.