Рашэнне пра высылку Ісмаіла Нальгіева з Беларусі ў Расію прынятае

Рашэнне пра высылку Ісмаіла Нальгіева з Беларусі ў Расію прынятае

Суда над затрыманым у Беларусі Ісмаілам Нальгіевым не будзе: рашэнне пра яго высылку ў Расію ўжо прынятае. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў журналіст Барыс Гарэцкі

"Па словах міліцыі, рашэнне аб высылцы прынята начальнікам АГіМ Кастрычніцкага раёна. Адвакат знаёміцца са справай і піша скаргу, каб адмяніць, а на час разгляду скаргі — прыпыніць высылку", — удакладніў Гарэцкі. 

Як распавядала Еўрарадыё, аднаго з лідараў пратэстаў у Інгушэціі, блогера і журналіста Ісмаіла Нальгіева затрымалі ў мінскім аэрапорце 8 траўня. Ён планаваў вылецець у адну з краін Еўрасаюза. Яго затрымалі на памежным кантролі і паведамілі, што ён знаходзіцца ў вышуку. Паведамляецца, што Нальгіева пераследуюць па палітычных матывах пасля мірных пратэстаў у Інгушэціі: пратэстоўцы выступалі супраць перадачы часткі тэрыторыі на карысць Чачні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі