Рашэнне пра ўвазныя мыты на легкавікі ў Беларусі пакуль не прынятае

Беларусь яшчэ не прыняла рашэння наконт мытаў на ўвоз легкавікоў. Пад пытаннем застаюцца і шмат якія іншыя пазіцыі ў Мытным саюзе. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні парламентароў. Ён адзначыў, што Расія робіць выключэнні для некаторых відаў тавараў. "Можа, і нам варта падумаць пра штосьці падобнае?" - перадае БЕЛТА пытанне кіраўніка Беларусі.

Лукашэнка адзначыў, што Расія бязмытна пастаўляе ў Казахстан 7 або 9 мільёнаў тон нафты. Экспартная пошліна ў Кітай, маўляў, таксама нулявая. А да Беларусі адносіны зусім іншыя, заявіў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў цэлым Беларусі выгадны Мытны саюз з Казахстанам і Расіяй. Ён дае доступ на 200-мільённы рынак і павышае прывабнасць Беларусі для замежных інвестыцый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі