Вы тут

Расія абмяжоўвае авіязносіны з усімі краінамі

wikipedia.org

Расія з-за распаўсюджвання новага каранавіруса абмяжоўвае авіязносіны з усімі краінамі. Як паведамляе 22 сакавіка Расавіяцыя, з 00:00 23 сакавіка рэйсы з Масквы застануцца толькі ў сталіцы замежных дзяржаў альбо самыя буйныя гарады. Таксама застануцца чартарныя рэйсы ў іншыя краіны для вывазу расійскіх грамадзян на радзіму.

Сталіца Беларусі трапіла ў спіс выключэнняў, у Мінск расійскія самалёты працягнуць лётаць і пасля 23 сакавіка.

Аднак, напрыклад, з Індыі ў Расію можна будзе вылецець толькі з аэрапорта ў Нью-Дэлі. Таму ў захраснуўшых там беларускіх турыстаў ўзнікаюць дадатковыя складанасці.

Са спісам гарадоў, куды пасля 23 сакавіка працягнуць лётаць расійскія пасажырскія самалёты, можна азнаёміцца ​​на сайце Расавіяцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.