Рамантуючы вадаправод, рабочыя пашкодзілі газаправод

Рамантуючы вадаправод, рабочыя пашкодзілі газаправод

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў вёсцы Замкі Крупскага раёна Міншчыны. Паводле інфармацыі тэлеканала СТВ, рабочыя рамантавалі вадаправод і выпадкова пашкодзілі газавую трубу. Па ёй ішоў газ пад высокім ціскам. 

На шчасце, ніхто не пацярпеў. А вось саму трубу давялося тэрмінова перакрыць. Цяпер ідуць аднаўленчыя работы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі