Рамана Кагадоўскага, які вынес брата з агню, перавялі з рэанімацыі

Рамана Кагадоўскага, які вынес брата з агню, перавялі з рэанімацыі

12-гадовага Рамана Кагадоўскага перавялі з рэанімацыі ў апёкавае аддзяленне Рэспубліканскага апёкавага цэнтра БХМД. Яго стан удалося стабілізаваць, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Хлопчык правёў у рэанімацыйным аддзяленні 102 дні. За гэты час яму зрабілі 22 аперацыі. Доўгі час Рома быў на апараце ШВЛ.

28 красавіка падлетак з вёскі Сідаравічы Мядзельскага раёна на сваіх руках вынес з палаючага дома двухгадовага брата. Ён атрымаў шматлікія апёкі (больш за 60% цела), а таксама парэзы ад шкла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі