Вы тут

Раман Віктара Марціновіча трапіў у лонг-ліст расійскай прэміі "Вялікая кніга"

Віктар Марціновіч / Еўрарадыё

Расійская літаратурная прэмія "Вялікая кніга" абвясціла свой шорт-ліст. Сярод чатырох дзясяткай намінантаў ёсць і беларускі аўтар. Гэта Віктар Марціновіч з постапакаліптычным раманам "Ноч". 

Раман выйшаў у 2018 годзе па-беларуску. Твор меў вялізны поспех: на аўтограф-сесію да Марціновіча стаялі вялікія чэргі чытачоў. 

Пазней "Ноч" была перакладзеная і выдадзеная па-руску. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.