Ракетны абстрэл Запарожжа і Байдэн аб перамовах з Пуціным — 282-я раніца вайны

Наступствы ракетнага ўдару па інфраструктурным аб'екце ў Запарожжы / @starukhofficial
Наступствы ракетнага ўдару па інфраструктурным аб'екце ў Запарожжы / @starukhofficial

Гэтай ноччу расіяне нанеслі ракетны ўдар па Запарожжы, гарэў інфраструктурны аб'ект. "Ад выбухной хвалі ў бліжэйшых дамах павыляталі шыбы",піша выконваючы абавязкі гарадскога галавы Анатоль Курцеў. Інфармацыя аб пацярпелых і разбурэннях ўдакладняецца.

У цэлым сітуацыя на Запарожскім кірунку не змянілася, праціўнік тут абараняецца, піша Hromadske са спасылкай на абласную ваенную адміністрацыю. Расіяне абстрэльваюць у тым ліку і грамадзянскую інфраструктуру. Толькі ўчора мясцовыя ўлады атрымалі 24 паведамленні аб разбурэнні дамоў (кватэр) і будынкаў у выніку расійскіх абстрэлаў.

Учора ўвечары расіяне нанеслі ракетны ўдар па вёсцы Клугіна-Башкіраўка Харкаўскай вобласці, патрапілі ў шматпавярхоўку. Вядома аб адной параненай жанчыне. Пра гэта паведамляе "Суспільне". Ракета трапіла ў жылы пяціпавярховік, часткова разбураныя кватэры на апошнім паверсе дома.

Абстрэльваюць і Херсон. У перыяд з 20 лістапада па 1 снежня зафіксавана 119 прылётаў. За гэтыя няпоўныя два тыдні ў горадзе загінулі 19 чалавек. Яшчэ 37 пацярпелі, у тым ліку адно дзіця. Пра гэта паведаміла начальніца Херсонскай гарадской ваеннай адміністрацыі Галіна Лугавая. Толькі за ўчора раіяне 12 разоў абстралялі горад. Адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін быў паранены. Паводле звестак Лугавой, расіяне білі з мінамётаў, артылерыі і "Градаў".

Ракетный обстрел Запорожья и Байден о переговорах с Путиным — 282-е утро войны
Разбураная шматпавярхоўка ў Харкаўскай вобласці / @Tsaplienko

Аб сітуацыі на фронце ў Данецкай і Луганскай абласцях. За мінулыя суткі падраздзяленні ўкраінскіх Сіл абароны адбівалі атакі расіян у раёнах Навасёлаўскага, Стэльмахоўкі, Краснаполеўкі і Белагораўкі ў Луганскай вобласці, а таксама дзясятка населеных пунктаў у Данецкай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ.

Расіяне працягваюць нарошчваць абарону вакол Бахмута і праводзіць наступальныя аперацыі ў раёне Аўдзееўкі і Данецка. А ўкраінскія сілы ўчора працягнулі контрнаступальныя аперацыі пад Крэменнай (гэта ў Луганскай вобласці). Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Эксперты Інстытута таксама адзначаюць перамяшчэння расійскіх войскаў у Запарожскай вобласці. Гэтыя манеўры, на думку прадстаўнікоў ISW, паказваюць на негатоўнасць расіян абараняць ключавыя пазіцыі. "Перамяшчэнні расійскіх войскаў у Запарожскай вобласці можа сведчыць аб тым, што яны не могуць абараніць крытычна важныя раёны на фоне ўзмацнення ўкраінскіх удараў па месцах засяроджвання жывой сілы і іх лагістыцы", — адзначылі аналітыкі ISW.

Ракетный обстрел Запорожья и Байден о переговорах с Путиным — 282-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці 1 снежня 2022 года / understandingwar.org

 ISW таксама аналізуе заявы Аляксандра Лукашэнкі і яго чыноўнікаў аб вайне і сітуацыі вакол Беларусі. На думку экспертаў Інстытута, Лукашэнка сваімі развагамі, што NATO рыхтуецца напасці на Беларусь, працягвае "ствараць інфармацыйныя ўмовы для процідзеяння ціску Расіі з мэтай ўступлення ў вайну супраць Украіны". Учора Лукашэнка казаў, што беларускім афіцыйным асобам удалося ўтрымаць патэнцыйнага праціўніка ад прымянення ваеннай сілы супраць Беларусі, і што NATO нарошчвае сілы і ўзмацняе баявую падрыхтоўку ў суседніх краінах. А міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што прамой падрыхтоўкі да вайны няма, і што Беларусь будзе толькі абараняць сваю тэрыторыю. ISW працягвае лічыць, што ўступленне Беларусі ў расійскую вайну супраць Украіны вельмі малаверагодна.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што будзе гатовы кантактаваць з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным, толькі калі прыйдзе да высновы, што Масква мае цікавасць да завяршэння вайны супраць Украіны. Пра гэта Байдэн заявіў падчас прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Яго словы прыводзіць The Washington Post.

"У мяне няма бліжэйшых планаў кантактаваць са спадаром Пуціным... Я гатовы пагаварыць са спадаром Пуціным, калі ён зацікаўлены ў тым, каб шукаць спосаб пакласці канец вайне. Калі гэта так, то пасля кансультацыі з маімі сябрамі з Францыі і NATO, я буду рады пагаварыць са спадаром Пуціным", — сказаў прэзідэнт ЗША.

Па словах Байдэна, Пуцін пакуль не праяўляе цікавасці да спынення вайны. Пры гэтым ён адзначыў, што ёсць толькі адзін шлях для завяршэння гэтай вайны — "Пуцін можа сысці з Украіны", але "падобна, ён не збіраецца гэтага рабіць". Па словах американского прэзідэнта, думка аб тым, што Пуцін калі-небудзь пераможа Украіну, "не паддаецца разуменню".

Ракетный обстрел Запорожья и Байден о переговорах с Путиным — 282-е утро войны
Прэзідэнты Францыі і ЗША Эмануэль Макрон і Джо Байдэн / Reuters

Тым часам ва Украіне абмяркоўваюць пытанне аб забароне рэлігійных арганізацый, афіляваных з Расіяй. Украінская Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) даручыла ураду ўнесці на разгляд Вярхоўнай Рады адпаведны законапраект. Правераць і сувязь Украінскай праваслаўнай царквы з Маскоўскім патрыярхатам. Пра гэта распавёў падчас свайго вячэрняга звароту прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Па яго словах, учора на пасяджэнні СНБА разгледзелі шматлікія факты сувязяў "асобных рэлігійных колаў ва Украіне з дзяржавай-агрэсарам".

"На жаль, нават расійскі тэрор і поўнамаштабная вайна не пераканалі некаторых дзеячаў у тым, што варта пераадолець спакусу зла. Што ж, павінны стварыць такія ўмовы, калі любыя залежныя ад дзяржавы-агрэсара дзеячы не будуць мець ніякай магчымасці маніпуляваць украінцамі і аслабляць Украіну знутры", — адзначыў Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі