Ракетны абстрэл Львова і аварыя ў Ровенскай вобласці — 70-я раніца вайны

У выніку ДТЗ з удзелам бензавоза ў Ровенскай вобласці загінулі 26 чалавек / @UA_National_Police
У выніку ДТЗ з удзелам бензавоза ў Ровенскай вобласці загінулі 26 чалавек / @UA_National_Police

Праціўнік працягвае "наступальныя дзеянні ва Усходняй аперацыйнай зоне", паведамляе раніцай Генштаб Узброеных сіл Украіны. Мэта праціўніка, паводле ацэнак украінскіх вайскоўцаў — усталяваць поўны кантроль над тэрыторыяй Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама стварыць сухапутны калідор з часова акупаваным украінскім Крымам.

Расияне напярэдадни нанеслі ракетныя ўдары па чыгуначных аб'ектах на тэрыторыі Днепрапятроўскай, Кіраваградскай, Львоўскай, Вінніцкай, Кіеўскай, Закарпацкай, Адэскай і Данецкай абласцей. Было выпушчана каля 18 ракет. Пра гэта паведамляе "Громадське" са спасылкай на камандаванне паветраных сіл УСУ.

З шасці ракет, выпушчаных па Львоўскай вобласці, дзве былі збітыя украінскімі сіламі СПА. Пра гэта заявіў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Максім Казіцкі. Тры патрапілі ў электрычныя падстанцыі ў Львоўскай вобласці. Яшчэ адна — у падстанцыю ў Закарпацце. У выніку ўзнікла затрымка ў руху цягнікоў. Пацярпелі два чалавекі. У іх асколачныя раненні. Іх стан ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.

У Марыупалі расяіне працягваюць абстрэльваць тэрыторыю прадпрыемства " Азовсталь, дзе застаюцца блакіраванымі і працягваюць супраціўляцца ўкраінскія вайскоўцы. Пра гэта таксама паведамляе Генштаб ВСУ. Працягваюцца абстрэлы Харкава. Пад ударам напярэдадни апынуліся мясцовы парк Горкага і стадыён "Дынама", пиша "Громадське"

Ракетный обстрел Львова и авария в Ровенской области — 70-е утро войны
Стадыён "Дынама" ў Харкаве пасля абстрэлу / Нацпаліцыя Украіны

На тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей за мінулыя суткі было адбіта дванаццаць нападаў, кажуць ва ўкраінскім Генштабе . Кіраўнік Луганскай адміністрацыі Сяргей Гайдай дадае, што ракетна-бомбавыя ўдары напярэдадні перажылі жыхары Севераданецка, Рубежнага, Лісічанска і Залатога-4. Баі працягваюцца ў Папаснай, расіяне спрабуюць штурмаваць гэты населены пункт.

"Папасную расіяне не проста руйнуюць — яны выдаляюць яе з карты Луганшчыны як населены пункт. 34 разы вораг ударыў па жылых раёнах вобласці", — піша Гайдай.

Загінулі два чалавекі — жанчына з Лісічанска і мужчына з Папаснай. Яшчэ дзве жыхаркі Лісічанска атрымалі раненні.

У рэгіёне за суткі пашкоджаныя каля паўсотні дамоў.

Страшная аварыя адбылася мінулым вечарам у Ровенскай вобласці Украіны. Кіроўца мікрааўтобуса Mercedes спрабаваў абагнаць аўтамабіль, які ішоў перад ім, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з бензавозам. Яшчэ адным удзельнікам ДТЗ стаў пасажырскі аўтобус, там былі 34 пасажыры. У выніку 26 чалавек загінулі: 24 пасажыра і двое кіроўцаў (мікрааўтобусы і аўтобусы). Яшчэ 12 чалавек атрымалі траўмы.

Ракетный обстрел Львова и авария в Ровенской области — 70-е утро войны
У выніку ДТЗ у Ровенскай вобласці 26 чалавек загінулі, яшчэ 12 атрымалі раненні / @UA_National_Police

Кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў мяркуе, што вайна Расіі супраць Украіны будзе "працяглай" , і што гарачая фаза расійскай агрэсіі не скончыцца ў траўні.

"Я не аптыміст, што яна скончыцца ў траўні. Гэта будзе доўгая вайна, і яна будзе працягвацца яшчэ на нашай тэрыторыі", — сказаў ён. Паводле яго слоў, заканчэнне вайны залежыць ад украінскіх вайскоўцаў і партнёраў краіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў традыцыйным звароце заявіў, што ўлады працягнуць "рабіць усё, каб дастаць з Марыупаля ўсіх нашых людзей".

"Гэта складана, але нам патрэбныя ўсе, хто там застаецца: і грамадзянскія, і вайскоўцы. Не было ніводнага дня, каб мы не займаліся гэтым пытаннем", — падкрэсліў Зяленскі. Па яго словах, яго пераконвалі, што выратаваць не атрымаецца нікога. Але ўжо 156 чалавек з Марыупаля знаходзяцца ў адноснай бяспекі ў Запарожжы.

На думку прэзідэнта, ракетныя ўдары па чыгуначных аб'ектах Украіны ў аўторак — гэта нервовая рэакцыя Расіі на ўкраінскія поспехі. "Яны спрабуюць спагнаць сваё бяссілле. Таму што Украіна ім не па сілах", лічыць Зяленскі.

У новым пакеце санкцый ЕС супраць Расіі будзе норма аб адмове ад расійскай нафты на паўгода і спыненні імпарту расійскіх нафтапрадуктаў да канца 2022 года. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на двух чыноўнікаў. Шосты пакет санкцый могуць прыняць ужо на гэтым тыдні. У ім таксама, як мяркуецца, будзе рашэнне аб адключэнні ад SWIFT яшчэ трох расійскіх банкаў, у тым ліку "Сбербанка".

Між тым расіяне вывезлі з акупаваных украінскіх абласцей прыкладна траціну ўсіх запасаў збожжавых, якія там былі. Гэта каля 400 тысяч тон. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Тарас Высоцкі. Яго словы прыводзіць УНІАН.

"У нас ёсць ужо пацверджанне з кожнага рэгіёну — Запарожскай вобласці, Херсонскай вобласці, Данецкай, Луганскай — з кожнай каля 100 тысяч (тон збожжавых) вывезена", — заявіў ён.

Па словах украінскага намесніка міністра, калі гэтая практыка захаваецца, і з рэгіёнаў будуць вывозіць не толькі запасы, але і тое, што пакінута для харчавання да новага ўраджаю, можа ўзнікнуць пагроза голаду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі