Ракета патрапіла ў жылы шматпавярховік у цэнтры Кіева

Разбураныя некалькі паверхаў дома ў цэнтры Кіева
Разбураныя некалькі паверхаў дома ў цэнтры Кіева

Раніцай 26 лютага ракета разбурыла некалькі паверхаў жылога дома ў Кіеве. Гэта адбылося непадалёк ад аэрапорта "Жуляны", размешчанага ў цэнтры сталіцы Украіны.

Верагодна, нападнікі цэлілі якраз у аэрапорт. Але ракета трапіла ў хмарачос. Паведамляецца, што абыйшлося без ахвяраў. У момант здарэння ў Кіеве была абвешчаная паветраная трывога. Жыхары дома маглі паспець сыйсці ў бамбасховішча.

Крыху пазней стала вядома, што на дом (ён размешчаны на праспекце Лабаноўскага, 6а) прыйшлося не адно, а два ракетныя трапленні. Другая ракета патрапіла ў ніжнюю частку высоткі.

Ракета попала в жилую многоэтажку в центре Киева
Ракета трапіла ў жылы шматпавярховік у раёне аэрапорта "Жуляны"
Ракета попала в жилую многоэтажку в центре Киева
Так выглядаюць разбураныя паверхі / УНІАН

На брыфінгу раніцай у суботу дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк сказаў, што сітуацыя ў Кіеве кантралюемая на 100%. У горадзе па-ранейшаму дзейнічаюць расейскія дыверсійныя групы, аднак уся яго тэрыторыя кантралюецца ўкраінскімі сілавікамі.

Крыху раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што падчас наступальнай аперацыі Расіі забіта 137 украінцаў. Сярод ахвяр — не толькі вайскоўцы, але і грамадзянскія асобы, у тым ліку дзеці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі