З Беларускай дзяржаўнай філармоніі 28 красавіка звольнілі Андрэя Лапцёнка — намесніка гендырэктара па арганізацыі гледача і філарманічнай дзейнасці.
Як паведамляе Беларуская рада культуры, прычынай звальнення стала "палітычная ненадзейнасць" намесника гендырэктара.
Таксама звольненая Алена Максімава — адзіная арфістка ў Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестры.